БЕЛ Ł РУС

Названы асноўныя прэтэндэнты на пасаду галоўнага трэнера БАТЭ

4.12.2019 / 15:04

Nashaniva.com

Кірыл Альшэўскі, fcbate.by

Дзмітрый Молаш і Кірыл Альшэўскі з'яўляюцца асноўнымі кандыдатамі на пасаду галоўнага трэнера БАТЭ, які займае Аляксей Бага. Чакаецца, што рашэнне будзе прынята ў бліжэйшыя некалькі дзён, паведамляе Трыбуна.

Молаш працуе памочнікам Багі. 37-гадовы спецыяліст у сакавіку атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі «А». Як галоўны трэнер ён выводзіў «Смалявічы» ў вышэйшую лігу ў 2017 годзе.

Альшэўскі кіруе барысаўскім дублем, які ў гэтым годзе стаў чэмпіёнам сярод рэзервістаў. Таксама спецыяліст працаваў спартовым дырэктарам БАТЭ, быў тэхнічным дырэктарам БФФ і ўзначальваў адну з юнацкіх зборных краіны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула