БЕЛ Ł РУС

Паглядзіце, якая навагодняя праекцыя ўпрыгожыла будынак на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску ВІДЭА

5.12.2019 / 09:17

Nashaniva.com

Новыя формы светлавога ўпрыгожвання горада тэстуюць у Мінску. Як распавёў Мінск-Навінам намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, у якасці дадатку да святочнай ілюмінацыі ў сталіцы прыменяць праекцыі на фасадах будынкаў.

— Пакуль праекцыя накіравана на Палац прафсаюзаў. Учора запусцілі яе ў тэставым рэжыме.

У перспектыве плануем прымяніць аналагічныя рашэнні да ўсіх адміністрацыйных будынкаў, размешчаным па пр. Незалежнасці ад Галоўпаштамта да плошчы Перамогі. Разглядаем таксама магчымасць аформіць такім чынам пр. Пераможцаў, — распавёў А. Дараховіч.

Таксама ён дадаў, што светлавыя праекцыі будуць працаваць у рэжыме святочнай ілюмінацыі. Але калі гараджанам захочацца любавацца імі часцей, графік перагледзяць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула