БЕЛ Ł РУС

Пад Віцебскам рыбак праваліўся пад лёд і загінуў

5.12.2019 / 09:24

Nashaniva.com

Чарговай ахвярай тонкага лёду стаў мужчына ў Віцебскім раёне, паведамілі БЕЛТА ў абласным упраўленні МНС.

Паведамленне пра мужчыну, які праваліўся пад лёд на Дзвіне, ля вёскі Барвін Перавоз паступіла выратавальнікам 4 снежня ў 19.53. Работнікі МНС дасталі цела загінулага з вады праз гадзіну.

59-гадовы мужчына быў жыхаром Віцебска. Ён адправіўся сюды на рыбалку. Праз нейкі час занепакоілася жонка. Яна выехала да месца, паказаным раней мужам, і, выявіўшы яго аўтамабіль і асабістыя рэчы, звярнулася ў МНС.

Некалькі дзён таму падобныя смяротныя выпадкі адбыліся ў Гарадоцкім і Расонскім раёнах. Ахвярамі лёду сталі двое рыбакоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула