БЕЛ Ł РУС

Перамовы паміж Расіяй і Украінай наконт газу сарваліся

5.12.2019 / 16:15

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

Анансаваныя на 5 снежня перамовы паміж Расіяй і Украінай аб заключэнні новай дамовы на транзіт газу ў Еўрасаюз не адбудуцца. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Украіны. Новая дата трохбаковых кансультацый з удзелам прадстаўнікоў ЕС не прызначаная, перадае «Громадске».

Правесці перамовы ў гэтую дату прапанаваў міністр энергетыкі Украіны Аляксей Оржэль. Яго расійскі калега Аляксандр Новак папярэдне пагадзіўся, але з умовай, што да таго моманту «Нафтагаз» і «Газпром» змогуць дамовіцца аб тэхнічных дэталях кантракту.

Напярэдадні Оржэль меркаваў, што Масква і Кіеў неўзабаве могуць пачаць абмяркоўваць дэталі транзітнага пагаднення, у тым ліку тэрмін яго дзеяння, аб'ём прапампоўкі і тарыфы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула