БЕЛ Ł РУС

8 снежня паліва ў Беларусі даражэе на капейку

7.12.2019 / 18:26

Nashaniva.com

У Беларусі з 8 снежня змяняюцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва, паведамілі БелТА ў канцэрне «Белнафтахім». 

«З улікам росту сусветных каціровак нафты, а таксама зніжэння курсу нацыянальнай валюты ў мэтах кампенсацыі НПЗ узрослых выдаткаў на набыццё нафты цана аўтамабільнага паліва на аўтазаправачных станцыях Беларусі ад 8 снежня павялічваецца на 1 капейку», - распавялі ў канцэрне.

Цана аднаго літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br1,61, АІ-95-К5-Еўра — Br1,71, АІ-98-К5-Еўра — Br1,93, дызелю — Br1,71.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула