БЕЛ Ł РУС

Ля пасольства Расіі заўважылі дзіўнага чалавека з камянямі ў руках ФОТАФАКТ

8.12.2019 / 16:04

Nashaniva.com

Праваабаронцы з «Вясны» заўважылі ў натоўпе дэманстрантаў каля пасольства Расіі ў Мінску дзіўнага чалавека. Ён трымаў у руках камяні. «Правакатар?» — задаюць пытанне вясноўцы ў сваім тэлеграм-канале.

Будынак быў ачэплены амапаўцамі, удзельнікаў пратэста да пасольства не пусцілі.

У выніку Павел Севярынец перадаў міліцыянту рэзалюцыю, якую той абяцаў аднесці расійскім дыпламатам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула