БЕЛ Ł РУС

У Мінску тралейбус сутыкнуўся з каршэрынгавым аўтамабілем ФОТА

9.12.2019 / 9:23

Nashaniva.com

112.by

Здарэнне адбылося каля апоўначы 9 снежня на вуліцы Чкалава, паведамляе МНС.

«Фольксваген Пола» сутыкнуўся з пустым тралейбусам, які рухаўся ў парк. Усярэдзіне аўтамабіля знаходзіліся 5 чалавек. Ратавальнікі дэблакавалі з легкавога аўтамабіля траіх: кіроўцу і двух пасажыраў. Яшчэ двое пасажыраў легкавога аўтамабіля выбраліся самастойна. Усе пяцёра дастаўлены ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

 Кіроўца тралейбуса не пацярпела.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула