БЕЛ Ł РУС

У Светлагорскім раёне сутыкнуліся УАЗ і мікрааўтобус - у бальніцу даставілі пяць чалавек

9.12.2019 / 13:32

Nashaniva.com

Паведамленне аб ДТЗ у 3 км ад вёскі Стракавічы Светлагорскага раёна паступіла 9 снежня ў 9.06. Сутыкнуліся УАЗ і мікрааўтобус Mercedes-Benz, паведамляе 112.by

У першай машыне апынуўся заціснуты чалавек. Ратавальнікі дасталі мужчыну, з траўмамі рознай ступені цяжкасці яго шпіталізавалі. Яшчэ чацвёра пацярпелых змаглі самастойна выбрацца, іх таксама даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула