БЕЛ Ł РУС

«Перастаньце ківаць галавой». Украінскі міністр расказаў, як Зяленскі сарваўся на Лаўрова

10.12.2019 / 22:37

Nashaniva.com

Падчас праведзеных на саміце ў Парыжы расійска-ўкраінскіх перамоў некаторыя прадстаўнікі расійскай дэлегацыі «трошкі дазвалялі сабе лішняга», таму прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў рэшце рэшт сарваўся. Пра гэта расказаў у інтэрв'ю журналісту Дзмітрыю Гардону кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў.

«Уладзімір Аляксандравіч, ведучы размову, значная частка якой была, вядома, на рускай мове, у рэшце рэшт сарваўся і кажа: «Спадар Лаўроў, перастаньце ківаць галавой. Не трэба ківаць галавой… Таму што я, у адрозненне ад вас, абышоў усе гэтыя месцы ўздоўж мяжы сваімі нагамі. І таму не трэба ківаць галавой, што вы тут усё ведаеце», — расказаў Авакаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула