БЕЛ Ł РУС

У Мінску кантралёры злавілі зайчыху, але ў яе ў руках быў газавы балончык

11.12.2019 / 16:28

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў адным са сталічных гарадскіх аўтобусаў: рэвізоры выявілі «зайца», паведамляе прэс-служба міліцыі.

Пасля адмовы заплаціць штраф на месцы безбілетніцы было прапанавана пакінуць транспарт.

Ужо на прыпынку жанчына вырашыла збегчы — дастала з сумачкі пярцовы балончык і распыліла газ у твар аднаму з кантралёраў. На дапамогу выклікалі міліцыю.

59-гадовая жанчына была затрыманая. А пацярпеламу кантралёру выклікалі «хуткую».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула