БЕЛ Ł РУС

У Вілейцы мужчына скраў у краме батон і скумбрыю і там жа стаў есці

12.12.2019 / 12:36

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося вечарам 11 снежня ў краме «Рамонак», паведамляе «Рэгіянальная газета».

Супрацоўнікі Дэпартамента аховы, якіх выклікалі прадаўцы, затрымалі на выхадзе з крамы 46-гадовага мужчыну.

Той у стане алкагольнага ап’янення спрабаваў скрасці прадукты і спіртное.

Аднак яго затрымала прадавец і вырвала пакет з прадуктамі з рук.

Тады мужчына узяў палову наразнога батона і адну скумбрыю і, не выходзячы з крамы, стаў есці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула