Цана новых кватэр у сталіцы ўпала да 1000 даляраў за метр
Па такім кошце кватэры на вуліцы Жыновіча літаральна расхапалі.
Па такім кошце кватэры на вуліцы Жыновіча літаральна расхапалі.
Агенцтва «Грын хілз» прадало 42 кватэры ў новым доме на вуліцы Жыновіча па 1000—1100 даляраў за метр (без аддзелкі). Сярэдняя цана продажаў у сталіцы дагэтуль трымалася на ўзроўні $1300—1500 за квадрат, але колькасць продажаў упала ў разы, а вось кватэры са зніжкаю размялі літаральна за адзін дзень.
Распродаж адбыўся ў пятніцу—панядзелак. Незвычайны гандаль паказаў, што жыхары сталіцы не чакаюць, што цэны на нерухомасць у сталіцы ў бліжэйшай будчыні ўпадуць ніжэй за 1000—1200 даляраў за квадрат — узровень, на якім яны трымаліся ў канцы 2006 году.