БЕЛ Ł РУС

Зноў праблемы са «Штадлерамі». З цягніка Гомель — Мінск эвакуіравалі людзей

15.12.2019 / 21:36

Nashaniva.com

Пасажыры цягніка Мінск — Гомель паведамляюць пра чарговую паломку «Штадлера». Паведамляецца, што цягнік раптам спыніўся. Спачатку пасажырам сказалі заставацца на месцах, а пасля чаго пасажыраў вывелі на вуліцу. Што менавіта здарылася, пакуль што невядома.

Усё адбылося ў Красным Беразе. Пасажыры паведамляюць пра ўспышкі за акном. Пасажырам паабяцалі даслаць іншы транспарт, які давязе іх да пункта прызначэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула