БЕЛ Ł РУС

У Верхнядзвінскім раёне мужчына ўпаляваў дзіка і атрымаў крымінальную справу

16.12.2019 / 16:34

Nashaniva.com

Па дадзеных следства, 48-гадовы жыхар Верхнядзвінска каля в. Прошкі Верхнядзвінскага раёна з выкарыстаннем паляўнічай стрэльбы незаконна здабыў дарослага дзіка. Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, склала больш за 3 тысячы рублёў.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч.2 ст.282 Крымінальнага кодэкса (незаконнае паляванне). Раней мужчына да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Следчыя дапытваюць сведак

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула