БЕЛ Ł РУС

У Мінску аўто збіла школьніцу, якая перабягала дарогу наўскасяк

16.12.2019 / 18:05

Nashaniva.com

У Мінску пад колы аўтамабіля трапіла 15-гадовая дзяўчынка, якая перабягала праз дарогу наўскасяк, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале

Аварыя адбылася 16 снежня на вул. Напалеона Орды. Дзяўчынка-падлетак перайшла дзве паласы руху па пешаходным пераходзе, а затым пайшла наўскасяк — да прыпынку грамадскага транспарту. У выніку яна трапіла пад колы Citroen, які ехаў ад МКАД у бок вул. Я. Чачота.

З цялеснымі пашкоджаннямі лёгкай ступені цяжкасці дзяўчынку шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула