БЕЛ Ł РУС

У Віцебску злавілі кіроўцу з падробленым пасведчаннем

18.12.2019 / 12:38

Nashaniva.com

Супрацоўнікі ДАІ спынілі «Таёту» пад кіраваннем 52-гадовага мужчыны, паведамляе абласная міліцыя.

Сталі правяраць дакументы, і высветлілася, што пасведчання кіроўцы з пазначаным нумарам няма ў базах ДАІ. Мужчына прызнаўся, што набыў гэтыя правы.

Яго даставілі для далейшага разгляду ў РАУС. Праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула