БЕЛ Ł РУС

У Лунінцы пасля сутыкнення машыну адкінула на пешахода ВІДЭА

18.12.2019 / 19:24

Nashaniva.com

У Лунінцы два легкавыя аўтамабілі сутыкнуліся на скрыжаванні, адзін з іх збіў 35-гадовую жанчыну, якая пераходзіла ў гэты час дарогу па-за пешаходным пераходам, паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Аварыя адбылася сёння каля 9.47. Паводле папярэдняй інфармацыі, 66-гадовы кіроўца «Форд Гэлаксі» рухаўся па другаснай дарозе вуліцы 17 верасня. На скрыжаванні з вуліцай 50 год Кастрычніка ён не саступіў дарогу 27-гадовай дзяўчыне, якая кіравала «Пежо 407». Ад удару «Форд» адкінула направа, з-за чаго пацярпела жанчына. Яна рухалася праз скрыжаванне па дыяганалі. Аварыя патрапіла ў аб'ектыў камеры відэаназірання.

«У выніку ДТЗ пешахода з траўмамі шпіталізавалі», — адзначылі ў ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула