БЕЛ Ł РУС

Летні адпачынак у Крыме істотна падаражэе

5.03.2009 / 14:12

Nashaniva.com

Не меней, чым на 15-20 адсоткаў.

Адпачынак на паўвыспе Крым падаражэе не меней, чым на 15‑20%, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на заяву в.а. міністра турызму і курортаў аўтаномнай рэспублікі Марыны Слясаравай.

Яна адзначыла зніжэнне попыту на адпачынак у Крыме мінулай зімой — у студзені‑лютым наведалі каля 75 тыс. чалавек, што на 26% меней, чым за аналагічны перыяд 2008 года.

А наогул агульная колькасць адпачывальнікаў у 2008 г. знізілася на 3%.

«Хатэльеры і гаспадары санаторыяў разумеюць, што павышэнне цэн адаб’ецца на попыце, але іншага выбару ў іх няма», — кажа Слясарава.

БЕЛТА

Глядзі таксама:
Тайланд зніжае кошты для турыстаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула