БЕЛ Ł РУС

Шкода ад пажару на адзіным расійскім авіяносцы такая высокая, што прасцей пабудаваць новы карабель

18.12.2019 / 22:28

Nashaniva.com

Паводле «Коммерсанта», пажар на адзіным расійскім авіяносцы «Адмірал Кузняцоў» нанёс яму шкоду ў памеры больш за паўтара мільярда даляраў. Гэтая сума практычна роўная кошту новага карабля.

Выданне адзначае, што кошт карабля такога класа з аналагічным тэрмінам службы з улікам зношанасці каркаса і без ўзбраення дасягае $1,75 мільярда. Крыніца ўдакладніла, што агучаная на нарадзе сума шкоды «выклікала вялікае абурэнне ў камандавання ВМФ».

Лёс пацярпелага авіяносца пакуль што не вызначаны, але, хутчэй за ўсё, яго будуць аднаўляць, але «больш з-за яго легендарнасці, чым баявой здольнасці».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула