БЕЛ Ł РУС

У Мінску шукаюць кіроўцу, які збіў жанчыну і з'ехаў

19.12.2019 / 07:16

Nashaniva.com

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя шукае кіроўцу нявысветленага аўтамабіля, які 18 снежня каля 18.15 ехаў па вуліцы Прытыцкага з боку МКАД і на павароце на вуліцу Скрыпнікава збіў жанчыну, што пераходзіла праезную частку па пераходзе на зялёны сігнал святлафора.

ДАІ просіць відавочцаў ДТЗ, а таксама грамадзян, якія аказвалі першапачатковую дапамогу пацярпелай жанчыне, адгукнуцца. Тэлефоны для сувязі: (8029) 7073922, 8 (029) 6037717, (8017) 2221717 або 102.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула