БЕЛ Ł РУС

Золатавалютныя рэзервы выраслі, хоць і ўпалі

5.03.2009 / 14:23

Мікола Бугай

За люты рэзервы выраслі на 400 млн даляраў, дзякуючы прыходу 625 млн за акцыі «Белтрансгазу». Калі б не гэты плацёж, рэзервы працягвалі б падзенне.

За люты рэзервы выраслі на 400 млн даляраў, дзякуючы прыходу 625 млн за акцыі «Белтрансгазу». Калі б не гэты плацёж, рэзервы працягвалі б падзенне.

За люты 2009 года золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі, разлічаныя па методыцы МВФ, павялічыліся да 3 326,9 млн даляраў. Такія звесткі апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка. На 1 лютага яны складалі 2 929,3 млн даляраў.

Як зазначае Нацбанк, уплыў на рост ЗВР у студзені-лютым аказала паступленне першай траншы крэдыту Міжнароднага валютнага фонду, а таксама сродкаў ад продажу пакета акцый ААТ «Белтрансгаз».

У нязначнай ступені «папаўненне адбылося і за кошт уплыву змены абавязацельстваў Нацбанка перад банкамі і банкаў перад Нацбанкам, ажыццяўлення разлікаў па аперацыях з замежнай валютай, змены кошту і аб’ёму каштоўных металаў і каштоўных камянёў і іншых фактараў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула