БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Глеб хацеў бы апынуцца ў «Баварыі»

5.03.2009 / 14:48

Nashaniva.com

«Я не хачу праводзіць лепшыя гады сваёй кар’еры на лаўцы запасных, — кажа паўабаронца. А «Баварыя» — адна з найлепшых камандаў у свеце!»

Паўабаронца «Барселоны» і зборнай Беларусі Аляксандр Глеб прызнаўся, што быў бы шчаслівы, каб апынуўся ў «Баварыі».

Глеб не спраўдзіў чаканняў каталонцаў (ён пакуль не забіў ніводнага мяча за «Барсу»), і ягоны пераход улетку, хутчэй за ўсё, адбудзецца.

«Я не хачу праводзіць лепшыя гады сваёй кар’еры на лаўцы, — кажа паўабаронца. — «Баварыя» — асаблівая каманда, і яе інтэрас робіць мне гонар. «Баварыя» — адна з найлепшых камандаў у свеце!»

Але старшыня праўлення «Баварыі» Карл‑Хайнц Руменіге заявіў, што ўмовы пераходу пакуль не абмяркоўваліся, паведамляе Спорт‑Экспресс са спасылкай на Sky Sports.

***

Раней паведамлялася, што «Баварыя» збіраецца памяняць француза Франка Рыберы менавіта на Глеба, але менеджэр беларуса Мікалай Шпілеўскі абверг гэтыя чуткі.

Таксама заяўлялася, пра цікавасць да Глеба з боку іншых клубаў, у прыватнасці, мадрыдскага «Атлетыка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула