БЕЛ Ł РУС

Раналду забіў з вышыні ў 2,56 метра ВІДЭА

19.12.2019 / 10:16

Nashaniva.com

@juventusfc

Форвард турынскага «Ювентуса» Крышціяну Раналду забіў мяч з вышыні 2,56 метра ў матчы 17-га тура чэмпіянату Італіі супраць «Сампдорыі».

У канцы першага тайма форвард падскочыў на 71 сантыметр і забіў мяч галавой. Карыстальнікі ацанілі ўдар Раналду. «Гэта птушка? Гэта самалёт? Не, гэта Крышціяну!» — падпісалі пост у турынскім клубе.

Is it a bird? Is it a plane? No... it is @CRISTIANO! #SampJuve pic.twitter.com/Fb0iSaMp1o

— JuventusFC (@juventusfc) 18 декабря 2019 г.

Lui è il lottatore pic.twitter.com/A8bD95Nt3P

— مُحَمَّدْ モハメッド (@mjdaoudi10) 18 декабря 2019 г.

Матч завяршыўся перамогай «Ювентуса» з лікам 2:1, што дазволіла камандзе падняцца на першы радок турнірнай табліцы Серыі А. Раналду ўдалося забіць у пятым матчы запар за турынцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула