БЕЛ Ł РУС

Фура сутыкнулася з легкавіком і ўрэзалася ў агароджу на МКАД

19.12.2019 / 16:44

Nashaniva.com

 На знешнім кальцы МКАД адбылася аварыя, рух ускладнены ў раёне паміж перасячэнняў з вуліцамі Ваўпшасава і Скарыны, паведамляе ДАІ.

Кіроўца фуры рухаўся ў другой паласе МКАД з боку вул.Ваўпшасава ў напрамку вул.Скарыны. «Ён сутыкнуўся з легкавіком «Рэно», якая ехала ў крайняй левай паласе ў спадарожным кірунку. Пасля сутыкнення кіроўца вялікагруза заехаў у раздзяляльную агароджу.

Пацярпелых няма, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Высвятляюцца прычыны аварыі.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў ўлічваць згаданую інфармацыю пры выбары маршрута.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула