БЕЛ Ł РУС

Паляк балатуецца ў прэзідэнты Літвы

5.03.2009 / 17:28

Nashaniva.com

Вальдэмар Тамашэўскі.

Рада Выбарчай акцыі палякаў Літвы ўхваліла вылучэнне старшыні партыі Вальдэмара Тамашэўскага ў якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі.

Кандыдатуру Тамашэўскага павінна яшчэ ўхваліць канферэнцыя ВАПЛ, якая пройдзе 10 сакавіка.

Па стане на 2008 год, у краіне пражывала 208 тыс. палякаў, што складае 6,2% да насельніцтва Літвы (у шэсць разоў болей, чым беларусаў).

Сёння таксама павінен вызначыцца кандыдат ад Жэмайтысцкай партыі Літвы.

Прэзідэнцкія выбары ў Літве пройдуць 17 траўня гэтага года.

delfi.lt

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула