БЕЛ Ł РУС

Пуцін: Усходняя Украіна — спрадвечна рускія тэрыторыі, але мы з гэтым разбіраемся

19.12.2019 / 17:49

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў Прычарнамор'е і Усходнюю Украіну «спрадвечна рускай тэрыторыяй». Пра гэта Пуцін заявіў на штогадовай вялікай прэс-канферэнцыі ў чацвер, 19 снежня, паведамляе ТАСС.

«Падчас стварэння Савецкага Саюза спрадвечна рускія тэрыторыі, якія да Украіны наогул ніколі не мелі ніякага дачынення, — усё Прычарнамор'е, заходнія землі расійскія былі перададзеныя Украіне з дзіўнай фармулёўкай «для павышэння працэнтных суадносін пралетарыяту ва Украіне», — сказаў Пуцін.

«Гэта ўсё спадчына дзяржаўнага будаўніцтва Уладзіміра Ільіча Леніна, і мы з гэтым разбіраемся», — заявіў Пуцін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула