БЕЛ Ł РУС

У ЗША мужчыну прысудзілі да 15 гадоў турмы за спальванне сцяга ЛГБТ

20.12.2019 / 22:15

Nashaniva.com

Суд у ЗША прысудзіў да 15 гадоў турмы 30-гадовага Адольфа Мартынеса за тое, што ён выкраў з царквы і спаліў каля стрып-клуба сцяг ЛГБТ, піша ВВС.

Мужчына прызнаўся, што зрабіў гэта з-за нянавісці да геяў.

Мартынеса прызналі вінаватым у злачынстве на глебе нянавісці, неасцярожным абыходжанні з агнём і рэцыдывізме. Таксама ён пагражаў падпаліць мясцовы бар.

Мартынес прызнаў віну.

«Для мяне было гонарам зрабіць гэта, гэта дабраславенне ад Госпада», — сказаў ён, калі тлумачыў учынак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула