БЕЛ Ł РУС

У Мінску жанчыне стала сумна і яна стала выкідаць пляшкі з акна на аўтамабілі

21.12.2019 / 09:29

Nashaniva.com

У міліцыю звярнуўся мінчук, які паведаміў, што нехта з акна дома выкідвае на вуліцу шкляную тару на прыпаркаваныя аўтамабілі, паведамляе сталічная міліцыя.

Супрацоўнікі міліцыі неадкладна выехалі на месца здарэння. Хуліганкай была 37-гадовая жанчына. Дома яна была адна ў стане алкагольнага ап'янення. Праваахоўнікам патлумачыла матыў свайго ўчынку тым, што ёй стала сумна.

Але ж пашкодзіла капоты і дахі трох аўтамабіляў. Сума шкоды склала больш за 1500 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула