БЕЛ Ł РУС

Канфіскавана самая буйная партыя гераіну за ўсю гісторыю Беларусі

21.12.2019 / 10:49

Nashaniva.com

Супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС спынена дзейнасць арганізаванай групы, якая займалася пастаўкамі гераіну з Афганістана ў краіны Еўрасаюза. Тэрыторыя Беларусі выкарыстоўвалася як перавалачны пункт, паведамляе прэс-служба МУС

У Мінску былі затрыманыя замежныя грамадзяне. У тайніку арандаванага імі складскога памяшкання ў адным з раёнаў сталіцы аператыўнікі выявілі і канфіскавалі самую буйную партыю гераіну за ўсю гісторыю нашай краіны.

Брыфінг з гэтай нагоды пройдзе ў МУС у панядзелак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула