БЕЛ Ł РУС

98-гадовы муж Лізаветы II трапіў у бальніцу

21.12.2019 / 15:20

Nashaniva.com

Адзначаецца, што 98-гадовага герцага Эдынбургскага даставілі ў бальніцу караля Эдуарда VII у Лондане ў якасці мер засцярогі па парадзе доктара каралевы. Да гэтага ён знаходзіўся ў графстве Норфалк, дзе члены каралеўскай сям'і традыцыйна сустракаюць Каляды. Яго шпіталізавалі ў той жа дзень, калі ў Норфалк прыбыла каралева Лізавета. Імаверна, у гэтым годзе муж і жонка правядуць святы асобна адно ад аднаго.

Рашэнне аб шпіталізацыі прынца Філіпа было прынята яшчэ ў чацвер. Да гэтага на працягу некалькіх тыдняў у брытанскіх СМІ хадзілі чуткі пра пагаршэнне яго здароўя. Як мяркуецца, прынц пакутаваў ад прастуды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула