БЕЛ Ł РУС

Анісім не будзе вылучацца кандыдатам у прэзідэнты, калі ў іх будзе ўдзельнічаць Лукашэнка

21.12.2019 / 21:39

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня ТБМ Алена Анісім заявіла на Сойме Партыі БНФ, што прайшоў у суботу, паведамляе belprauda.org.

Сп. Анісім заявіла, што ўдзельнічаць у адной прэзідэнцкай кампаніі разам з Аляксандрам Лукашэнкам не будзе.

Разам з тым яна лічыць, што «кампанія па зборы подпісаў за няўдзел Лукашэнкі ў выбарах будзе паспяховай».

Нагадаем, што кіраўнік краіны 17 лістапада заявіў пра свой удзел у выбарах.

Сойм Партыі БНФ выслухаў выступленне Алены Анісім, але ніякіх рашэнняў аб падтрымцы яе кампаніі не прыняў.

Раней старшыня ТБМ дапускала ўдзел у будучых прэзідэнцкіх выбарах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула