БЕЛ Ł РУС

У Свіслацкім раёне мужчына выйшаў на пуці і трапіў пад цягнік

22.12.2019 / 09:29

Nashaniva.com

У Свіслацкім раёне мужчына нечакана выйшаў на пуці і трапіў пад цягнік, паведамляе Следчы камітэт.

Грузавы чыгуначны склад паблізу станцыі Несцеравічы наехаў на 49-гадовага мужчыну.

Мужчына за 20 м да цягніка нечакана стаў пераходзіць пуці. Машыніст экстрана затармазіў, аднак наезду пазбегнуць не ўдалося. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.

Праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула