БЕЛ Ł РУС

Георгій Калдун праспяваў па-ўкраінску і трыумфальна выйшаў у суперфінал украінскага X-Фактару ВІДЭА

22.12.2019 / 15:23

Nashaniva.com

У суботу, 21 снежня, на ўкраінскім тэлеканале СТБ адбыўся вялікі фінал папулярнага вакальнага шоу «Х-Фактор». Па выніках фіналу беларус Георгій Калдун выйшаў у суперфінал разам з Элінай Івашчанка. Пераможца шоу вызначыцца на наступным тыдні.

Георгій Калдун, які з'яўляецца падапечным Волі Паляковай у катэгорыі «Старэйшыя за 30», выканаў 3 песні. Спачатку Георгій выканаў песню Bon Jovi — «Livin' on a Prayer».

Затым Георгій Калдун праспяваў дуэтам са сваёй настаўніцай Воляй Паляковай. У іх атрымаўся рамантычны нумар з песняй з фільма «Зорка нарадзілася». Вядучая шоу заплакала.

Ну а затым Калдун выканаў аўтарскую песню «Досить». Членам журы вельмі спадабалася кампазіцыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула