Коні былі прыручаныя на тэрыторыі Казахстана
Да такой высновы прыйшлі брытанскія навукоўцы.
Група брытанскіх даследчыкаў прыйшла да высновы, што людзі прыручылі коней куды раней, чым лічылася.
Навукоўцы знайшлі доказы таго, што ўпершыню коні сталі выкарыстоўвацца ў хатняй гаспадарцы 5,5 тыс. год таму (на тысячу год раней, чым думалі раней) на тэрыторыі паўночнага Казахстана.
Апроч таго, конскае мяса выкарыстоўвалася ў ежу, а малако старжытныя казахі выкарыстоўвалі ў якасці танізуючага, слабаалкагольнага напоя.
У чаканні гаспадара. Фота photo.bymeda.net