БЕЛ Ł РУС

Пяцярых абвінавачаных у забойстве саудаўскага журналіста Хашогджы прысудзілі да смяротнага пакарання

23.12.2019 / 13:07

Nashaniva.com

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Яшчэ тры фігуранты справы атрымалі агулам 24 гады пазбаўлення волі. Імёны асуджаных не называюць.

Нагадаем, што журналіста Джамаля Хашагджы, які супрацоўнічаў з The Washington Post, забілі ў консульстве Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле 2 кастрычніка 2018 года. Па словах саудаўскага генпракурора, Хашагджы памёр ад ін'екцыі.

Турэцкія ўлады, Сенат ЗША і ЦРУ заяўлялі, што загад аб забойстве аддаў наследны прынц Саудаўскай Аравіі Мухамед бін Салман. Эр-Рыяд адмаўляў гэта, называючы забойства ініцыятывай асобных сілавікоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула