БЕЛ Ł РУС

Кіроўцу, які збіў пешахода ў Пінскім раёне і ўцёк, затрымалі

23.12.2019 / 14:12

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 19 снежня каля 23:20 на аўтадарозе М-10 «мяжа РФ — Гомель — Кобрын» паблізу вёскі Пасенічы быў учынены наезд на пешахода, які загінуў на месцы здарэння. Кіроўца з месца аварыі ўцёк, паведамляе ДАІ Брэста

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС і міжраённага аддзела аператыўнага рэагавання і вышуку ДАІ, сумесна з калегамі з Пінскага РАУС, УДАІ Гомельскага і Віцебскага аблвыканкамаў і АУР Чыгуначнага РАУС Гомеля, усталявалі, што ДТЗ здзейсніў 27-гадовы жыхар Гомельскай вобласці на Вольва CX13.

Кіроўца затрыманы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула