БЕЛ Ł РУС

У Мінску мужчына ў кавярні зрабіў заўвагу, а ў адказ атрымаў газавым балончыкам у твар

24.12.2019 / 12:33

Nashaniva.com

Пра выпадак паведамляе сталічная міліцыя. 

У міліцыю паступіла паведамленне, што ў кавярні, размешчанай на рынку невядомы распыліў газ у твар наведвальніку.

Аператыўнікі неадкладна выехалі на месца здарэння і правялі затрыманне. Зламыснікам апынуўся 39-гадовы грузчык, які працуе на рынку.

Ён знаходзіўся ў кавярні са сваёй знаёмай, пачаў лаяцца, пра што яму і сказаў адзін з наведвальнікаў. Грузчык пакрыўдзіўся і ў адказ на заўвагу скарыстаўся газавым балончыкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула