БЕЛ Ł РУС

У Мінску «Лада» збіла насмерць пешахода

24.12.2019 / 13:04

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося каля 23 гадзін 40 хвілін на вуліцы Сухараўскай.

35-гадовы кіроўца «Лады Лагрус» здзейсніў наезд на мужчыну, які перасякаў дарогу па-за пешаходным пераходам.

У выніку ДТЗ 42-гадоваму мужчыну нанесены цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр на месцы здарэння.

Следчым з удзелам спецыяліста ГКСЭ і супрацоўнікаў ДАІ праведзены агляд месца здарэння, прызначаныя аўтатэхнічнай і судова-медыцынская экспертызы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула