БЕЛ Ł РУС

Міністр Навумаў: Галоўным трэнерам мінскага «Дынама» павінен быць спецыяліст, нават калі гэта негр

6.03.2009 / 17:44

Nashaniva.com

photo.bymedia.net

Галоўным трэнерам хакейнага клуба «Дынама» (Мінск) павінен быць спецыяліст высокага ўзроўню, заявіў журналістам 6 сакавіка ў Мінску старшыня Федэрацыі хакею, міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.

«Няважна, айчынны гэта спецыяліст ці замежны. Няхай нават гэта будзе негр, калі ў яго ёсць высокая кваліфікацыя».

У. Навумаў чарговы раз адмовіўся назваць прозвішча трэнера, з якім вядуцца перамовы. «Чакайце красавіка. Але калі ў вас ёсць грошы на штраф, які накладзе кіраўніцтва КХЛ, тады не будзе праблем», — сказаў кіраўнік ФХРБ. Ён пакінуў без каментара меркаванне, што з «Дынама» будзе працаваць сённяшні галоўны трэнер «Юнацтва» Міхаіл Захараў.

Навумаў адзначыў, што не адмаўляецца ад ідэі сумяшчэння трэнерам пасадаў у «Дынама» і зборнай.

На прэс-канферэнцыі 2 сакавіка міністр унутраных спраў паведаміў, што пазіцыя сённяшняга галоўнага трэнера «Дынама» Васіля Спірыдонава, які ввявіў жаданнен працягнуць працу з камандай, улічваецца, яму будзе «дадзена па заслугах». Што гэта азначае, Навумаў падчас сённяшняй гутаркі з журналістамі ўдакладняць не стаў.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула