БЕЛ Ł РУС

У Шклове на пажары загінулі 88-гадовая жанчына і яе сын

25.12.2019 / 15:16

Nashaniva.com

Раніцай 25 снежня жыхары Шклова заўважылі пажар у адной з хат. Калі ратавальнікі прыехалі, знайшлі целы 88-гадовай гаспадыні хаты і яе 62-гадовага сына.

Папярэдняй прычынай пажару лічаць неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула