БЕЛ Ł РУС

Эрдаган гатовы паслаць войскі ў Лівію для процістаяння расійскім наймітам

26.12.2019 / 09:27

СГ

У Лівіі на баку генерала Гафтара ваюе да 2000 расійскіх наймітаў, заявіў прэзідэнт Турцыі Эрдаган падчас візіту ў Туніс.

Па словах Эрдагана, расійскія найміты ў Лівіі «чужыя».

Эрдаган дапусціў размяшчэнне ў Лівіі турэцкіх войскаў у выпадку калі будзе такая просьба з боку міжнародна прызнанага ўрада краіны, які кантралюе сталіцу Трыпалі, паведамляе агенцтва Ройтэрз.

Турцыя і Расія змагаюцца за ўплыў таксама ў Сірыі, дзе Масква падтрымлівае ўрад Башара Асада, а Анкара — паўстанцаў. Зона, падкантрольная апошнім, сціснулася да невялікай правінцыі на поўначы краіны каля турэцкай мяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула