БЕЛ Ł РУС

Азаранка не возьме ўдзелу ў Australian Open з-за судовага працэсу

26.12.2019 / 11:12

Nashaniva.com

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не згуляе на «Australian Open», пераможцай якога яна станавілася ў 2012 і 2013 гг., з-за судовага працэсу. Экс-першая ракетка свету не заяўлена ні на адзін турнір у студзені 2020 года, піша Прэсбол

Спартсменка пацвердзіла, што прапусціць турнір з-за асабістых праблем. Судовы працэс не замінае ёй паўнавартасна трэніравацца і рыхтавацца да старту новага сезону.

У Азаранка адбудзецца чарговае слуханне аб апецы над дзіцем, па гэтай прычыне яна не можа выехаць за межы ЗША. Судовы працэс ідзе з 2017 года і знаходзіцца на заключным этапе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула