БЕЛ Ł РУС

Пачаліся суды за акцыі супраць інтэграцыі: Алена Талстая — пяць сутак, астатнім даюць штрафы

26.12.2019 / 11:28

Nashaniva.com

26 снежня пачынаюцца суды над удзельнікамі масавых акцый у падтрымку незалежнасці, якія адбыліся ў Мінску 7 і 8 снежня. На сёння запланаваныя больш за 15 судовых пасяджэнняў. 

Алена Талстая атрымала 5 сутак арышту і 50 базавых штрафу (1275 рублёў). Талстую арыштавалі ў залі суда. Яна абвясціла галадоўку, піша spring96.org.

Наталля Саматыя, Алесь Лагвінец, Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій), Андрэй Войніч, І. Шчасная — 765 рублёў штрафу. Зміцер Казакевіч — 1275 рублёў.

Аляксей Прохараў — 127,5 рубля, Пётр Папраўка і Дзяніс Садоўскі — 510 рублёў, Ілля Дабратвор — 765 рублёў.​

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула