БЕЛ Ł РУС

У Мінску разборка ў начным клубе скончылася разбітым аб галаву келіхам

26.12.2019 / 14:44

Nashaniva.com

Уначы 22 снежня работнікі аднаго са сталічных начных клубаў выклікалі міліцыю. Першым нарадам прыехалі байцы групы затрымання Ленінскага аддзела Дэпартамента аховы, паведамляе прэс-служба МУС.

Прычынай выкліку праваахоўнікаў была бойка. Госці адпачывалі ва ўстанове, адзін з мужчын захацеў пазнаёміцца ​​з дзяўчатамі за суседнім столікам. Другі быў катэгарычна супраць знаёмства і разбіў келіх аб галаву апанента.

Супрацоўнікі аховы затрымалі завадатара бойкі. У дачыненні да 38-гадовага мінчука распачата крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула