БЕЛ Ł РУС

У Расіі аштрафавалі выданне за публікацыю на роднай мове

27.12.2019 / 02:46

Nashaniva.com

У Комі выданне «7x7» аштрафавалі на 20 тысяч расійскіх рублёў (больш за $ 320) за публікацыю на мове комі, піша РБК.

Рэгіянальнае ўпраўленне Раскамнагляда падало на партал пазоў і суд яго задаволіў. Як паведамляецца на сайце выдання, прэтэнзіі звязаныя з матэрыяламі блогера Мікалая Удараціна на мове комі і публікацыямі англамоўных перакладаў спецпраектаў. Пры гэтым, як адзначае партал, матэрыялы на мове комі дубляваліся па-руску.

Суд пастанавіў, што выданне парушыла артыкул «парушэнне парадку распаўсюду прадукцыі СМІ». Калі «7х7» рэгістравалі ў якасці СМІ ў 2010 годзе, мовай распаўсюджвання матэрыялаў была названая руская.

Дырэктар партала Павел Андрэеў заявіў, што ў мясцовых жыхароў ёсць права гаварыць і пісаць на роднай мове. «У нас не было і думкі ніколі, каб цэнзураваць блогера, які друкаваўся на роднай мове», — адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула