БЕЛ Ł РУС

Мэр Херсона строга адказаў на словы Пуціна пра «спрадвечна рускія землі»

27.12.2019 / 9:28

Nashaniva.com

Мэр Херсона Уладзімір Мікалаенка і дэпутаты гарадской рады адказалі прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну на словы пра тое, што поўдзень Украіны і ў прыватнасці Прычарнамор'е — гэта спрадвечна рускія тэрыторыі. Адпаведная заява апублікавана на афіцыйным сайце горада.

Мікалаенка заявіў, што Кіеў два дзесяцігоддзі заплюшчваў вочы на ​​тое, што расіяне называлі Крым сваёй тэрыторыяй. «Яны ўвасабляюць свае мары ў рэальнасць. І ім усё роўна, што гэтыя мары абарочваюцца кашмарам для ўсіх астатніх», — дадаў ён.

Па словах кіраўніка горада, спрадвечна рускія землі — гэта балота пад Масквой. «Усё астатняе — гэта тэрыторыі, якімі завалодалі пры дапамозе каварства і жорсткасці», — удакладніў Мікалаенка.

Ён таксама адзначыў, што расійскія ўлады здолелі пабудаваць вялікую па памерах імперыю, якая стаіць на касцях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула