БЕЛ Ł РУС

Жыхар Камянецкага раёна скраў аўто, а потым сам пазваніў у міліцыю

27.12.2019 / 14:57

Nashaniva.com

Выпадак адбыўся ўвечары 20 снежня. 26-гадовы жыхар вёскі Селішча Малое вырашыў скарыстацца прыпаркаваным ля плота суседскім УАЗам. Праехаўшы некалькі кіламетраў, урэзаўся ў прыдарожнае дрэва. Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца здарэння, выявілі кіроўцу побач з транспартным сродкам паблізу вёскі Белая.

Малады чалавек скарыстаўся пакінутымі ў замку ключамі. Пасля ДТЗ ён адразу патэлефанаваў суседу, які парэкамендаваў яму добраахвотна звярнуцца ў міліцыю, піша БелТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула