БЕЛ Ł РУС

Амерыканская эканоміка паставіла рэкорд

27.12.2019 / 15:07

Nashaniva.com

Асноўныя амерыканскія біржавыя індэксы абнавілі лакальныя максімумы і ўсталявалі новы гістарычны рэкорд на фоне росту акцый Amazon і іншых тэхналагічных гігантаў. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў.

Так, індэкс Nasdaq у чацвер, 26 снежня, упершыню ў гісторыі перавысіў адзнаку 9000 пунктаў — за дзень ён вырас на 0,8 працэнта, біржавыя таргі ў чацвер завяршыліся на адзнацы 9022,39 пункта.

Два іншыя важныя біржавыя індэксы на таргах у чацвер таксама дасягнулі рэкордных паказчыкаў. Індэкс Dow Jones вырас на 0,4 працэнта і дасягнуў адзнакі ў 28 621,39 пункта. Індэкс S & P 500 павялічыўся на 0,5 працэнта, да 3230,91 пункта.

Рэкордны рост назіраўся адзінаццаць сесій запар, што здарылася ўпершыню за апошнія 22 гады. Гэтаму спрыяў бурны рост акцый Amazon і іншых рэтэйлераў, піша The Wall Street Journal.

Акцыі Amazon выраслі ў чацвер на 4,5 працэнта дзякуючы чарговай рэкорднай справаздачы аб фінансавых паказчыках кампаніі. Apple, Facebook і Alphabet таксама выраслі ў чацвер як мінімум на працэнт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула