БЕЛ Ł РУС

Германія адмовілася надаць Украіне вайсковую дапамогу

27.12.2019 / 19:27

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка паведаміў, што Нямеччына адхіліла просьбу Украіны аб вайсковай дапамозе, паведамляе «Радіо Свобода».

«Мы ўдзячныя за фінансавую дапамогу Германіі і палітычную падтрымку германскага ўрада. Але, на жаль, наш запыт аб ваеннай дапамозе быў адхілены.

Спадзяюся, што Берлін перагледзіць такую ​​стрыманую пазіцыю і ўсё ж вырашыць узмацніць абарончыя магчымасці Украіны», — сказаў Прыстайка.

Прыстайка не ўдакладніў, калі падавалі запыт на дапамогу, але адзначыў, што зараз гаворка ідзе пра выжыванне Украіны як дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула