БЕЛ Ł РУС

У МЗС Польшчы назвалі «нікчэмнымі» словы Пуціна пра Другую сусветную

29.12.2019 / 09:36

Nashaniva.com

Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Шыман Шынькоўскі вель Сэнк заявіў, што словы Уладзіміра Пуціна пра адказнасць Польшчы і іншых краін Еўропы за пачатак Другой сусветнай з'яўляюцца «нікчэмнымі», паведамляе Польскае радыё.

Дыпламат лічыць, што словы Пуціна могуць быць «спробай выклікаць настальгію па сіле і імперскіх амбіцыях Савецкага Саюза».

Па словах дыпламата, Варшава не можа пагадзіцца з «нікчэмнымі» выказваннямі Пуціна, таму ў пятніцу, 27 снежня ў МЗС быў выкліканы пасол Расіі ў Варшаве Сяргей Андрэеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула